Дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў Расею пра наступствы дапамогі Сноўдэну

Калі Расея будзе садзейнічаць атрыманьню былым супрацоўнікам амерыканскіх спэцслужбаў Эдвардам Сноўдэном прытулку ў трэцяй краіне, гэта закране амэрыкана-расейскія адносіны, заявіла прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джэніфэр Сакі.

Пры гэтым спадарыня Сакі паведаміла, што дыялёг з Расеяй па дадзенай праблеме ЗША лічаць «прадуктыўным», і нагадала пра заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна па Сноўдэну.

Паводле яе словаў, Крэмль ня хоча, каб пытаньне адмоўна адбілася на адносінах з Вашынгтонам, піша Інтэрфакс.