Дагестанскага журналіста забілі з трэцяй спробы

Дагестан, ілюстрацыйнае фота

Невядомыя расстралялі намесьніка галоўнага рэдактара дагестанскага тыднёвіка «Новое дело» Ахмэднабі Ахмэднабіева ў прыгарадзе Махачкалы.
Раней на жыццё журналіста замахваліся двойчы.

«У пасёлку Сэмэндэр за 50 мэтраў ад дому невядомыя абстралялі машыну журналіста. Ён памёр на месцы», — цытуе ВВС супрацоўніка МУС Дагестану.

У выданні, якое выходзіць ад 1991 году, журналіст ачольваў аддзел палітыкі.