У Расеі цягнік сышоў з рэек. 75 пацярпелых

Чыгунка. Ілюстрацыйны здымак

Ня менш за 75 чалавек параненыя ў Краснадарскім краі пры сыходзе пасажырскіх вагонаў з рэек.
Шасьцёра пацярпелых шпіталізаваныя з сур’ёзнымі траўмамі.

Аварыя цягніка Новасібірск-Адлер адбылася на перагоне паміж станцыямі Крылоўская і Кісьлякоўка.