Ярданія будзе судзіць Абу Катаду за тэрарызм

Абу Катада сядае ў самалёт для дэпартацыі

У Ярданіі ваенная пракуратура выставіла абвінавачваньні ў дачыненьні да тэрарызму радыкальнага ісламскага клірыку Абу Катадзу.
Некалькімі гадзінамі раней Абу Катада быў дастаўлены на радзіму зь Вялікабрытаніі, улады якой вырашылі экстрадаваць яго ў Ярданію.

Пракуратура паведаміла, што ў бліжэйшыя 15 дзён Катада, які знаходзіцца ў турме Мувакар на ўскраіне Амана, будзе дапытаны.

Падчас прад’яўленьня абвінавачваньняў журналісты не былі дапушчаныя ў залю суду, нягледзячы на запэўніваньні ўладаў, што працэс будзе адкрытым.

Абвінавачваньні, прад’яўленыя Катадзе, ужо былі падставай для асуджэньня яго на пажыцьцёвы тэрмін у 1999 годзе. Але тады гэта было зроблена завочна — паколькі падсудны знаходзіўся за мяжой. Паводле Ярданскім законаў, пасьля прыбыцьця на радзіму падданы каралеўства павінен зноў паўстаць перад судом для паўторнага працэсу.

Чакаецца, што 53-гадовы Абу Катада адмовіцца прызнаць сябе вінаватым.