Нацболам далі па 2 сутак

Суд Кастрычніцкага раёну пакараў двух актывістаў незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі.
Зьміцер Паліенка і Дзяніс Гаўрыкаў атрымалі пакараньне ў выглядзе 2 сутак адміністрацыйнага арышту.

Хлопцы выйдуць на волю сёньня а 18-й гадзіне.

Паліенку і Гаўрыкава затрымалі 2 ліпеня на выхадзе з гіпэрмаркету «Гіпа» на праспэкце Жукоўскага. Прычына — нібыта здарыўся крадзеж і хлопцы зьнешне падобныя да злодзеяў.

Судзілі актывістаў НБП паводле артыкула 17.1 КаАП. Іх зьвінавацілі ў дробным хуліганстве — нібыта яны лаяліся ў грамадзкім месцы.