Мандэла застаецца ў крытычным стане напярэдадні візыту Абамы

Нэльсан Мандэла

Белы дом кажа Абама чакае ад сям’і Мандэлы пацьверджаньня, што ён можа наведаць 94-гадовага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.
Нэльсан Мандэла ў крытычным стане ў шпіталі Прэторыі. Неўзабаве Паўднёва-Афрыканскую рэспубліку павінен наведаць прэзыдэнта ЗША Барак Абама.

Барак Абама раней назваў Нэльсана Мандэлу сваім «асабістым героем».

Абама, які знаходзіцца ў туры па краінах Афрыкі, ня мае ніякіх сустрэчаў і перамоваў вечарам у пятніцу, калі ён прыбудзе ў ПАР.

Гэта дае магчымасьць наведаць Мандэлу ў шпіталі.

У красавіку былога прэзыдэнта ПАР неадкладна шпіталізавалі з-за запаленьня лёгкіх, але празь дзесяць дзён адпусьцілі дадому. Тады паведамлялася, што лекарам атрымалася дамагчыся «устойлівага паляпшэньня стану здароўя» 94-гадовага былога прэзыдэнта.

Ад сьнежня 2012 Мандэла ўжо чатыры разы трапляў у шпіталь.

Мандэла сусьветна вядомы як змагар з апартэідам. З-за сваёй дзейнасьці ён правёў за кратамі каля 27 гадоў, а ў 1993 годзе быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру.

У 1994 годзе Мандэла стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам ПАР.

Пасаду кіраўніка дзяржавы ён займаў да 1999 году.

18 ліпеня яму павінна споўніцца 95 гадоў.