Турэччына: паліцыя разагнала мітынг у Анкары

Your browser doesn’t support HTML5

Турэцкая паліцыя разагнала пратэст у Анкары

Паліцыя разагнала акцыю пратэсту пры дапамозе вадамётаў і дымавых гранатаў.
Напярэдадні паліцыя затрымала 20 удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў.

Пратэсты ў Турэччыне пачаліся 31 траўня. Тады на акцыю ў Стамбуле сабраліся актывісты, незадаволеныя высечкай дрэваў у раёне плошчы Таксім.

Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да новых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне з патрабаваньнем адстаўкі Рэджэпа Эрдагана і ягонага ўраду.