Ужо сёньня, 26 чэрвеня: Міжнародны дзень ахвяраў катаваньняў

Падзеі дня

Менск — Першы ў Беларусі фэстываль нямога кіно «Кінема» праходзіць ва ўнутраным дворыку музэю-майстэрні Заіра Азгура.

Тбілісі — візыт генэральнага сакратара ААН Фог Расмусэна ў Грузію

Міжнародны дзень ахвяраў катаваньняў, абвешчаны ААН

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, абвешчаны ААН

Гэты дзень у гісторыі:

1759 — распачалася аблога горада Квэбэк ангельцамі падчас Сямігадовай вайны

1938 — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР 1-га склікання.

1941 — супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня.



1945—Прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.

1975 — выйшаў у сьвет завяршальны тым 12-томнай Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі. Дзесяці актыўным яе стваральнікам прысуджаны Дзяржаўныя прэміі Беларусі.

1984 — уведзены ў эксплюатацыю ўчастак першай лініі (Маскоўскай) Менскага мэтрапалітэну



У гэты дзень нарадзіліся:

1897 — Лявон Савёнак, беларускі літаратар. Пісаў пад псэўданімам Лявон Крывічанін. У 1933-м апынуўся ў ліку амаль 10 тысяч чалавек, арыштаваных па справе гэтак званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Ён быў адным зь няпоўнага дзясятка вязьняў, якія так і не прызналі свае віны. На эміграцыі быў адным з заснавальнікаў і першым рэдактарам газэты «Бацькаўшчына», рэдагаваў газету «Беларус», уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову Бібліі. У 1998-м Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку выдаў кнігу Лявона Савёнка-Крывічаніна «Беларусізацыя пад №...». Як адзначае Уладзімер Арлоў у кнізе «Імёны Свабоды», сатырычныя творы Савёнка, прысьвечаныя змаганьню за беларушчыну, ня страцілі сваёй надзённасьці і праз 80 гадоў.

1908 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі

Антон Адамовіч

1909 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік. У 1920-х пісаў пра творчасьць сучасных яму беларускіх літаратараў, у тым ліку манаграфічнае дасьледаваньне пра творчасьць Максіма Гарэцкага. Уваходзіў у літаб’яднанне «Узвышша» З 1960 жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода». Творчая спадчына Антона Адамовіча — каля 250 працаў, у тым ліку на ангельскай, нямецкай і расейскай мовах. Быў намесьнікам Старшыні Рады БНР.

1926 — Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца

1941 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі. На сцэне тэатру імя Якуба Коласа стварыў вобраз Кастуся Каліноўскага ў аднпйменнай п’есе Уладзімера Караткевіча.

1963 — Міхаіл Хадаркоўскі, расейскі прадпрымальнік

У гэты дзень памерлі

405 — Вігілій з Трыдэнту, хрысьціянскі сьвятар, першы біскуп Трыдэнту

1808 — Людвік Тышкевіч, граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага

2010 — Альгірдас Бразаўскас, (н. 1932), Першы сакратар Кампартыі Літоўскай СССР, Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Летувіскай СССР, прэзыдэнт Летувы, прэм’ер-міністар Летувы


Цытата на памяць

«Праўда нагадвае горкі напой, непрыемны на смак, але карысны для здароўя»

Анарэ дэ Бальзак