Прэзыдэнт Бразыліі ідзе на саступкі пратэстоўцам

Дзілма Русэф

Прэзыдэнт Бразыліі Дзілма Русэф прапанавала правесьці рэферэндум пра зьмену палітычнай сыстэмы краіны.
Прапанаваныя прэзыдэнткам зьмены ўключаюць палітычную рэформу, кантроль за бюджэтам, а таксама дадатковыя выдаткі на адукацыю, ахову здароўя і грамадзкі транспарт.

Русэф таксама хоча арганізаваць рэфэрэндум, каб заснаваць Канстытуцыйны сход, які павінен зьмяніць асноўны краіны.

«Мой урад прыслухоўваецца да голасу дэмакратыі, — заявіла яна на прэсавай канфэрэнцыі. — Нам трэба навучыцца чуць голас вуліц. Усім нам без выключэньня трэба зразумець, якія ідуць адтуль сыгналы».

«Бразылія гатовая рухацца наперад, і людзі выразна далі зразумець, што іх не задавальняе цяперашняе становішча», — дадала Русэф.

Больш за мільён бразыльцаў прынялі ўдзел у вулічных акцыях, пратэстуючы супраць росту цэнаў, карупцыі чыноўнікаў і неапраўданых, на іхную думку, бюджэтных выдаткаў на Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году.

Напярэдадні Русэф правяла сустрэчу з губэрнатарамі ўсіх 26 штатаў краіны і мэрамі буйных гарадоў.

Прэзыдэнтка таксама сустрэлася зь лідэрамі пратэстоўцаў, каб абмеркаваць іх патрабаваньні.

Зрэшты, па словах адной зь лідарак дэманстрантаў, Русэф не прапанавала нічога канкрэтнага, таму «барацьба будзе працягвацца».

Увечары ў панядзелак у некалькіх гарадах працягваліся акцыі пратэсту, аднак яны не былі такімі маштабнымі, як раней, адзначае ВВС.


Акцыі пратэсту ў Бразыліі


Фотагалерэя: Акцыі пратэсту ў Бразыліі