«Сусьветная эпідэмія» гвалту над жанчынамі

Дэманстрацыя ў Кабуле супраць гвалту ў сям'і

Паводле ацэнак Сусьветнай арганізацыі здароўя, 35% жанчын на сьвеце зазналі гвалт на бытавой або сэксуальнай аснове, найчасьцей ад сваіх партнэраў.
Аўтары гэтага дакладу называюць праблему бытавога і сэксуальнага гвалту над жанчынамі новай «сусьветнай эпідэміяй», якая пагражае як фізычнаму, так і псыхічнаму здароўю ахвяраў.

Бытавы гвалт у дакладзе вызначаецца як штурханьне, зьбіваньне, душэньне, ужываньне зброі. Сэксуальны гвалт вызначаецца як дзеяньне, калі ахвяру гвалту прымушаюць уступіць у сэксуальныя зносіны сілай ці застрашваньнем або прымушаюць у часе зносін рабіць нешта, што прыніжае яе годнасьць.

З дакладу вынікае таксама, што блізка 40% забойстваў жанчын на сьвеце учыняюцца іх сямейнымі/сэксуальнымі партнэрамі.