«Пахаджане» Васіля Быкава выйшлі па-украінску

У выдавецтве «Бурштнын» гораду Луганск ва Ўкраіне выйшла кніга «Байки сьвітові», якую склалі перакладзеныя на ўкраінскую мову прыпавесьці Васіля Быкава.
Зборнік прыпавесьцяў Васіля Быкава «Пахаджане» быў выдадзены ў 1999 годзе. На ўкраінскую мову іх пераклаў Дзьмітрый Шчарбіна. Прадмову да ўкраінскага выданьня напісаў Ігар Альшэўскі, член Нацыянальнага саюзу пісьменьнікаў Украіны.

Выхад кнігі супаў са значнымі датамі жыцьця Васіля Быкава: 19 чэрвеня — дзень яго нараджэньня, а 22 чэрвеня — дзень сьмерці.

На сайце Кангрэсу літаратараў Украіны з гэтай прычыны гаворыцца: «Такім чынам, ёсьць магчымасьць успомніць пра гэта, дакрануцца да творчасьці пісьменьніка, зьвярнуцца да яго філязофскага, глыбока псыхалягічнага пункту гледжаньня на жыцьцё, на такія вечныя каштоўнасьці, як праўда, сумленьне, патрыятызм, чалавечнасьць».