Апазыцыйныя палітыкі сустрэнуцца з Палецкісам

Юстас Палецкіс

У Вільні 20 чэрвеня лідэры шэрагу палітычных партый Беларусі плянуюць сустрэцца з аўтарам праекта рэзалюцыі па Беларусі, дэпутатам Эўрапейскага парлямэнта Юстасам Палецкісам.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька назваў фармат гэтай сустрэчы адкрытым. Аднак гэта будзе «крытычны дыялёг як па сытуацыі ў Беларусі, так і па тэксьце праекта самой рэзалюцыі».

Ініцыяваў сустрэчу Юстас Палецкіс.

«Тое, што ў фармат першага чытаньня рэзалюцыі ўключаны беларускія палітыкі, праваабаронцы, гэта практыка вартая заахвочваньня», адзначыў Анатоль Лябедзька.

Таксама беларускія апазыцыянэры сустрэнуцца ў Вільні зь лідэрам фракцыі сацыял-дэмакратаў ў Эўрапейскім парлямэнце Ханэс Свобадай, паведамілі ў прэс-службе АГП.