Дольчэ і Габану асудзілі на турму

Суд у Мілане прысудзіў да 20-месяцовага арышту саўладальнікаў італьянскага дому моды Dolce & Gabbana. Мадэльеры Дамэніка Дольчэ і Стэфана Габана прызнаныя вінаватымі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
Паводле сьледзтва, у 2004 годзе яны не задэкляравалі даходы на мільярд эўра і, адпаведна, не заплацілі сотні мільёнаў эўра падаткаў.

Саўладальнікі моднага дому сваёй віны не прызналі і будуць абскарджваць прысуд. Працэс можа зацягнуцца на гады.