Пакараныя сьмерцю за шпіянаж

Юліус Розэнбэрг у паліцэйскім фургоне ў Нью-Ёрку пасьля арышту ў 1950 годзе. Даўні прыхільнік камуністычнай ідэалёгіі ён быў завэрбаваны савецкай разьведкай падчас яго службы ў арміі ЗША падчас Другой Сусьветнай вайны.

Агенты ФБР вядуць Юліуса Розэнбэрга неўзабаве пасьля яго арышту. Брат яго жонкі, Дэвід Грынглас, прызнаўся ў шпіёнскай дзейнасьці і паведаміў, што ў яго шпіёнскую сетку ўваходзіў Розэнбэрг.

Пазьней зьявіліся доказы, што Юліус Розэнбэрг фактычна быў кур’ерам і вярбоўшчыкам савецкай выведкі. Але датычнасьць да шпіёнскай дзейнасьці Этэль Розэнбэрг была менш пэўнай, магчыма, яна толькі вяла нататкі для мужа

Арышт Розэнбэргаў спрыяў выбуху антыкамуністычных пачуцьцяў у ЗША ў 1950-я гады. Юліус Розэнбэрг сказаў: «Суд над намі павінен быў узмацніць істэрыю ў ЗША, каб зрабіць карэйскую вайну прымальным для амэрыканскага народа»

Этэль і Юліус Розэнбэргі незадоўга да выкананьня прысуду над імі. .

Сінг-Сінг, турма ў Н’ю-Ёрку, месца пакараньня сьмерцю Розэнбэргаў. Каля 5000 чалавек сабраліся ў Нью-Ёрку ў ноч пакараньня, каб выказаць сваю падтрымку Розэнбэргам, пакараньне якім многія лічылі празьмерным.

Сафі Розэнбэрг, маці Юліуса Розэнбэрга, са сваімі ўнукамі Майклам і Робэртам, у 1954 годзе, праз восем месяцаў пасьля сьмерці іх бацькоў.