Ужо сёньня, 20 чэрвеня: усясьветны дзень уцекачоў, дзень нараджэньня Ніколь Кідман і Валерыя Раеўскага

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі
Падзеі ў Беларусі і ў сьвеце

Менск — У чытальнай залі рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа адбудзецца мерапрыемства «І зноў была нядзеля, як тады, у сорак першым...», прысьвечаная 72-й гадавіне з пачатку нападу Нямеччыны на СССР і 10 гадавіне з дня сьмерці народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Пачатак а 16.00.

Першы ў Беларусі фэстываль нямога кіно «кінем» будзе праходзіць ва ўнутраным дворыку музэю-майстэрні Заіра Азгура.

Санкт-Пецярбург — Міжнародны эканамічны форум, сярод удзельнікаў — канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Усясьветны дзень уцекачоў, усталяваны ААН

Гэты дзень у гісторыі

1214 — Оксфардзкі ўнівэрсытэт атрымаў хартыю

1606 — у Магілёве пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча

1622 — падчас трыццацігадовай вайны адбылася Бітва пры Хехстэ

1948 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы



У гэты дзень нарадзіліся

1566 — Жыгімонт Ваза (пам. 1632), вялікі князь літоўскі і кароль польскі, кароль швэдзкі

1740 — Юзэф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. На сойме 1767–1768 гадоў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

1865 — Яўстафі Каліскі, праваслаўны сьвятар

1908 — Уладзімер Галубовіч, беларускі і польскі археоляг

1934 — Юры Візбар, савецкі кінаактор, журналіст, бард, адзін з пачынальнікаў аўтарскай песьні

1939 — Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр (пам.19.11.2011), на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Доўгі час выкладаў і зьяўляўся прафэсарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Стварыў амаль паўсотню спэктакляў, у тым ліку ў Расеі, Украіне, Ірляндыі, Польшчы, Славеніі, Эстоніі. Сярод іх — «Радавыя», «Апошні журавель», «Парог» Аляксея Дударава; «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага; «Трыбунал», «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка; «Брама неўміручасьці» Кандрата Крапівы; «Апошні шанец» Васіля Быкава



1963 — Сяргей Кавалёў, крытык, літаратуразнавец

1967 — Ніколь Кідман, аўстралійская і амэрыканская кінаактрыса



1976 — Жуліяна Бэлецьці, бразыльскі футбаліст

1978 — Фрэнк Лэмпард, ангельскі футбаліст

У гэты дзень памерлі

1841 — Ігнацы Паўлоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч

1928 — Аўгустын Пацэвіч, заслужаны лекар Пружаны, філянтроп

1963 — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст «Радыё Свабода»

Радыё "Вызваленьне"

2005 — Джэк Кілбі, амэрыканскі інжынэр, вынаходнік інтэгральнай схемы, калькулятара, тэрмапрынтэра, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі 2000 году

2008 — Мацьвей Смаршчок, доктар мэдыцыны, беларускі паэт, культурны і грамадзкі дзяяч

Цытата на памяць

«Радыёстанцыя «Вызваленьне» ёсьць голасам стойкіх і адважных. Яна зьяўляецца тэй прыладай, пры дапамозе якой мы будзем інфармаваць Вас аб запраўдным, свабодным жыцьці ў вольным сьвеце, аб тэй бязьмежнай сымпатыі, якую выказвае гэты вольны сьвет да Вас, прыгнечаных, але захаваўшых поўнасьцю сваё людзкое «Я».
Пётра Сыч, першы эфір Радыё Свабода