Новы альбом Black Sabbath устанавіў рэкорд у чартах

Новы альбом легендарнага брытанскага рок-гурту Black Sabbath пад назвай «13» заняў першае месца ў брытанскіх чартах упершыню за больш чым 42 гады.
Такім чынам, кружэлка ўстанавіла своеасаблівы рэкорд па велічыні перапынку паміж трапляньнем у першы радок чартаў.

Апошні раз гурт займаў першае месца ў кастрычніку 1970 году з альбомам «Paranoid».

"Я ў шоку! Посьпех гэтага альбому проста зьбіў мяне з ног. Мы ніколі яшчэ не адчувалі такога рэзкага ўзьлёту ў чартах!«— сказаў лідэр гурту Озі Осбарн у інтэрвію сайту OfficialCharts.com.

Гурт Black Sabbath быў утворана ў Бірмінгеме ў 1968 годзе і аказаў вялікі ўплыў на разьвіцьцё стылю «хэві-мэтал».

У 1995 годзе гурт перастаў выпускаць новыя студыйныя кружэлкі і часам збіраўся толькі для асобных канцэртаў, аднак у канцы 2011 году яго ўдзельнікі абвясьцілі пра запіс новага альбому, які атрымаў назву «13».

Пра гэта піша ВВС.

Поўную вэрсію новага альбому можна паслухаць ТУТ.