Google падключыць да інтэрнэту 4 млрд чалавек пры дапамозе паветраных шароў

Your browser doesn’t support HTML5

Google падключыць да інтэрнэту 4 млрд чалавек пры дапамозе паветраных шароў

GoogleХ ўпершыню выпрабавала новыя антэны — у стратасфэры
У Новай Зэляндыі ў суботу праведзеныя першыя выпрабаваньні па новым праекце кампаніі GoogleХ — засакрэчанага падразьдзяленьня кампаніі Google. У неба над горадам Крайстчорч былі запушчаныя 30 паветраных шароў, запоўненых геліем. Яны паднялі на вышыню 20 кілямэтраў антэны, зьвязаныя з наземнымі станцыямі. У экспэрымэнце па падлучэнні да інтэрнэту праз антэны, якія знаходзяцца на паветраных шарах, удзельнічалі некалькі дзясяткаў жыхароў Новай Зэляндыі.

Стварэньне флятыліі паветраных шароў, уладкаваных адпаведнай апаратурай, павінна, па задуме GoogleХ, забясьпечыць надзейнай інтэрнэт-сувязьзю чатыры мільярды чалавек у розных рэгіёнах Зямлі, дзе яшчэ няма доступу да інтэрнэту.

Новая камунікацыйная сыстэма павінна таксама дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў прыродных катастрофаў і выратаваньні людзей ва ўмовах, калі традыцыйныя лініі сувязі будуць выведзеныя з ладу.

Паветраныя шары, а дакладней — стратастаты, будуць перамяшчацца вакол Зямлі пад уплывам атмасфэрных плыняў. Вышыня ў 20 кілямэтраў дазволіць не баяцца сутыкненьняў з самалётамі.