Найлепшыя фота тыдня ад Радыё Свабода 8-14 чэрвеня 2013 г.

ЗША - дома выратаваны ад ляснога пажару ў Чорным Лесе, Каларада, 13 чэрвеня 2013 году

Маленькі сырыйскі хлопчык трымае старую стрэльбу. Так ён дапамагае ваеўнікам, якія належаць да паўстанцкага батальёну ў правінцыі Ідліб

Удзельнік акцыі надзімае паветраны шар з выявай прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна падчас акцыі пратэсту апазыцыі ў Санкт-Пецярбургу.

Францускія жаўнеры трымаюць паплечніка, які страціў прытомнасьць падчас цырымоніі разьвітаньня з былым прэм'ер-міністрам Францыі П'ерам Маруа ў Парыжы, 11 Чэрвеня 2013 году

Пяць братоў, якія зьяўляюцца чальцамі паўстанцкай групы пад назвай Пакутнікі Аль-Аббас. Хлопцы пазуюць для фатаграфіі ў Алепа, Сырыя

Пратэстоўцы бягуць пасьля таго, як паліцыя ўжыла сьлезацечны газ на плошчы Таксім у Стамбуле

Вялікабрытанія - Нямецкі бамбавік часоў Другой сусьветнай Dornier Do-17 паднімаюць з дна каналу, 10 чэрвеня 2013 г.

Вопратка дэманстранта загарэлася падчас сутыкненьняў з паліцыяй на плошчы Таксім ў Стамбуле.

Моладзь зьбівае гей-актывістаў падчас акцыі пратэсту супраць законапраекту, які забараняе "прапаганду гомасэксуалізм" сярод непаўналетніх.

Хлопчык скача ў ваду канала, каб астудзіцца ў сьпякотны дзень ва ўсходнім пакістанскім горадзе Лахоры.

Салдат бяжыць с пляцоўкі запуску ракеты Long March 2-F ў Кітаі. Трое астранаўтаў вылецелі ў космас 11 чэрвеня для 15-дзённай місіі.

Пратэстоўца кідае запальную сумесь на плошчы Таксім ў Стамбуле

Людзі спрабуюць злавіць сьвіней і курэй падчас сьвята ў Кітаі

Палестынскія дзяўчаткі зьбіраюцца чытаць вершы з Карану падчас заняткаў у мячэці ў горадзе Газа.

Аўганскія сілы бясьпекі правяраюць месца тэракту недалёка ад аэрапорту Кабулу. Сем ваеўнікоў былі забітыя падчас перастрэлкі пасьля нападу, які зьдзейсьнілі талібы.

Дарожныя знакі на разьлітай рацэ Дунай ў Будапэшце. Рака дасягнула рэкордна высокага ўзроўню ў вугорскай сталіцы

Антыўрадавы пратэстоўца стаіць на вяршыні самаробнай барыкады на плошчы Таксім у Стамбуле.

Францыя - фатаграфія тарнада ў Marina Baie des Anges, 9 чэрвеня 2013 г