Намесьнік кіраўніка ЦРУ пайшоў у адстаўку з-за скандалу вакол сакрэтнай праграмы

Сыход Майкла Марэла, верагодна, зьвязаны са скандалам вакол сакрэтнай праграмы спэцслужбаў ЗША, якая дазваляла атрымліваць і апрацоўваць інфармацыю аб асабістых дадзеных інтэрнэт-карыстальнікаў.
Зь лістападу 2012 г. па сакавік 2013 Марэла часова выконваў абавязкі дырэктара ЦРУ — гэтая пасада стала вакантнай пасьля адстаўкі Дэвіда Пэтрэўса.

Марэла працаваў у ЦРУ ад 1980 году. Белы дом паведаміў, што новым намесьнікам дырэктара ЦРУ прызначаная Аўрыл Хэйнс. Раней яна была юрыдычным дарадцам у Агенцтве нацыянальнай бясьпекі.