Выйшаў Arche пасьля перапынку

Новы выпуск "Архэ". Фота Наша Ніва

Першы нумар незалежнага часопісу за 2013 год выйшаў пасьля гадавога перапынку.
Нумар быў падрыхтаваны яшчэ ў 2012-м і ляжаў у друкарні, калі Дэпартамэнт фінансавых расьследаваньняў пачаў праверку ў дачыненьні да рэдакцыі часопісу.

Нумар складаецца зь перакладаў працаў заходніх дасьледнікаў Другой сусьветнай вайны, якія вывучалі Беларусь.