Лукашэнка хоча «нармалізацыі» адносін з Эўразьвязам

Аляксандар Лукашэнка

Але «не на шкоду Расеі».
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы са сьпікерам Дзяржаўнай Думы Расеі Сяргеем Нарышкіным:

«Нам трэба выбудоўваць нармальныя адносіны з Эўразьвязам, але ні ў якім разе не на шкоду нашаму асноўнаму саюзьніку — Расейскай Фэдэрацыі. Ад гэтага нікуды ня дзенесься. Хачу я гэтага ці не, але хто б тут ні быў, ён будзе выбудоўваць гэтыя адносіны... Нам трэба больш актыўна рухацца ў напрамку выбудоўваньня адносін з Эўразьвязам. Вы выдатна разумееце, што дрэнныя адносіны з Эўропай у нас — гэта не на карысьць нашым адносінам з Расеяй», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

Пры гэтым Лукашэнка запэўніў маскоўскага госьця:

«Тое, што датычыцца нашых дамоўленасьцяў з Расеяй, тое, што мы вельмі актыўна супрацоўнічаем, асабліва ў рамках Саюзнай дзяржавы, — гэта сьвятое. Мы ад гэтай палітыкі ніколі не адыдзем, і калі ад нас будуць патрабаваць выбіраць Расею ці Эўропу, нейкія іншыя аб’яднаньні, то мы на гэта ніколі ня пойдзем».