Google: Іран крадзе паролі ў сваіх грамадзянаў

Прадстаўнікі карпарацыі Google кажуць, што ўлады Ірану спрабавалі выкрасьці паролі да дзясяткаў тысячаў рахункаў пошты Gmail, якія належаць карыстальнікам у гэтай краіне.
У сваёй заяве Google называе такія дзеяньні «палітычна матываванымі ў сувязі з іранскімі прэзідэнцкімі выбарамі», якія павінныя адбыцца 14 чэрвеня.

Паролі спрабавалі выкрасьці пры дапамозе фішынгу — адмысловага спосабу падману карыстальнікаў. Апэрацыя пачалася каля трох тыдня таму.

Эрык Грос, віцэ-прэзідэнт Google ў пытаньнях бясьпекі, заклікаў іранцаў прыняць захады, каб абараніць свае паролі на Gmail.