Бэнгазі: 27 чалавек забітыя ў сутычках

Адна з вуліцаў Бэнгазі

У другім паводле велічыні горадзе Лібіі Бэнгазі ў выніку сутычак паміж дэманстрантамі і апалчэнцамі, якіх падтрымлівае міністэрства абароны краіны, забіта як меней 27 чалавек, больш за 70 параненыя.
Хваляваньні пачаліся ў суботу ўвечары, пасьля таго як сотні чалавек сабраліся перад штаб-кватэрай брыгады «Шчыт Лібіі», патрабуючы роспуску групаў апалчэнцаў.

Гэтая ваенізаваная групоўка прымала ўдзел у зьвяржэньні былога лідэра краіны Муамара Кадафі, аднак дагэтуль адмаўляецца скласьці зброю.

Для аднаўленьня парадку былі мабілізаваны падразьдзяленьні, лаяльныя да ўраду, паведамляе ВВС.

Пасьля зрынаньня колішняга кіраўніка краіны палкоўніка Кадафі, у Лібіі так і не было створанае прафэсыйнае войска. Намаганьні лібійскага ўраду ўзяць пад свой кантроль ваенізаваныя групоўкі кшталту «Шчыта Лібіі» таксама ня мелі посьпеху.