Талібы атакавалі міжнародны аэрапорт Кабулу

Баевікі Талібану захапілі будынак побач з аэрапортам. Афганскія паліцыянты кажуць, што сілы бясьпекі адбілі напад і ўзялі пад кантроль будынак. Нападнікі забітыя.
Прадстаўнік кіраўніцтва НАТО заявіў, што вайскоўцы міжнародных сілаў таксама адбівалі атаку.

На тэрыторыі аэрапорту знаходзіцца штаб-кватэра камандаваньня НАТО.