Міністэрства абароны Паўднёвага Судану паведаміла, што суданская армія перайшла празь мяжу на тэрыторыю краіны ў правінцыі Верхні Ніл, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Напярэдадні прэзыдэнт Судану Амар Башыр аддаў загад аб прыпыненьні транзітных перавозак нафты з Паўднёвага Судану праз суданскую тэрыторыю.
Паводле Башыра, гэта зроблена ў адказ на падтрымку Паўднёвым Суданам паўстанцаў, якія дзейнічаюць у Судане. Паўднёвы Судан адмаўляе гэтыя абвінавачваньні.
Паводле Башыра, гэта зроблена ў адказ на падтрымку Паўднёвым Суданам паўстанцаў, якія дзейнічаюць у Судане. Паўднёвы Судан адмаўляе гэтыя абвінавачваньні.