У Грузіі патрабуюць вываду войскаў з Аўганістану

Прэм'ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі

Перад будынкам парлямэнту Грузіі ў Тбілісі каля 30 чалавек правялі ў суботу акцыю з патрабаваньнем вывесьці грузінскія войскі з Аўганістану.
У акцыі ўзялі ўдзел актывісты няўрадавых арганізацый і былыя палітвязьні.

У суботу ж Лейбарысцкая партыя Грузія прапанавала правесьці рэфэрэндум па гэтым пытаньні.

Раней на гэтым тыдні прэм’ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі заявіў, што грузінскія вайскоўцы з Аўганістану выведзеныя не будуць, нягледзячы на ахвяры — 6 чэрвеня там загінулі 7 грузінскіх салдат.

Усяго ў Аўганістане дыслякаваныя 1600 грузінскіх салдат і афіцэраў.