У Францыі найвышэйшы ўзровень беспрацоўя за 15 гадоў

Паводле нацыянальнага статыстычнага ўпраўленьня, у першым квартале гэтага году ў Францыі паказьнік беспрацоўя склаў 10,8%. Гэта самы высокі ўзровень за апошнія 15 гадоў.
Адзначаецца, што з канца мінулага года колькасьць беспрацоўных у краіне павялічылася на 0,3 %.

Раней прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд паабяцаў прыняць меры для стварэньня новых працоўных месцаў і забесьпячэньня росту эканомікі, аднак няспынны фінансавы крызіс у краінах эўразоны перашкаджае гэтым намаганьням.

Паводле статыстычнай службы Эўразьвязу, беспрацоўе ў Францыі ўжо складае 11%.