Некалькі станцый маскоўскага мэтро былі зачыненыя раніцай у час пік з-за пажару на адной з самых загружаных галін — Сакольніцкай. Ратавальнікі эвакуявалі каля 4,5 тысяч чалавек.
На перагоне паміж станцыямі загарэўся высакавольтных кабэль.Пасьля пажару ў маскоўскім мэтрапалітэне па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 52 чалавекі, сямёра шпіталізаваныя, паведамляе РИА Новости.
Адна жанчына была дастаўлена ў НДІ Хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага з прыкметамі атручэньня прадуктамі гарэньня.
Паводле відавочцаў, падчас здарэньня на станцыях накапілася шмат людзей.
МНС Расеі рэкамэндавала масквічам карыстацца наземным транспартам.
Днём прэс-служба мэтрапалітэну паведаміла пра новае задымленьне на Сакольніцкай лініі маскоўскага мэтро. Рух цягнікоў зноў быў спынены.