Сьмяротныя апоўзьні ў Аўстрыі: некалькі чалавек зьніклі бязь зьвестак

Your browser doesn’t support HTML5

Праліўныя дажджы выклікалі вялікую паводку ў Аўстрыі

Аўстрыя, гэтаксама як і Чэхія, пакутуе ад моцных паводак, якія сталі вынікам праліўных дажджоў.
Уладам давялося эвакуяваць каля 200 чалавек. У нядзелю з прычыны зрухаў глебы прапалі бязь зьвестак два чалавекі. Пра гэта паведамляе AFP.

«У горадзе Таксенбах недалёка ад Зальцбургу выратавальныя службы шукаюць двух чалавек, якія, як лічыцца, зьніклі бязь вестак у выніку апоўзьняў — мужчына на трактары і жанчына на аўтамабілі», — гаворыцца ў паведамленьні.

На захадзе правінцыі Зальцбург эвакуавана 120 мясцовых жыхароў, яшчэ 80 чалавек прыйшлося адсяліць у суседнюю правінцыю Ціроль.

З-за паводкі перакрыта шмат дарог, асабліва на захадзе і поўначы краіны, а таксама шэраг чыгуначных станцыяў. Для барацьбы з наступствамі стыхіі задзейнічаныя сотні пажарных, аварыйна-выратавальных службаў і вайсковыя аддзелы, якія расчышчаюць дарогі, дапамагаюць з эвакуацыяй і займаюцца усталёўкай проціпаводкавых бар’ераў.

Паводле аўстрыйскіх метэаролягаў, за некалькі дзён у краіне выпала 2-месячная норма ападкаў. Жыхары шэрагу гарадоў асьцерагаюцца паўтарэньня разбуральнай паводкі, якая адбылася ў 2002 годзе і нанесла шкоду на 9,7 млрд даляраў