Прага рыхтуецца да паводкі

У чэскай сталіцы ўсталёўваюць ахоўныя бар'еры.
Дзеля зацяжных дажджоў узровень вады ў рацэ Ўлтава набліжаецца да крытычнага трэцяга ўзроўню небясьпекі, паведаміў часовы выканаўца абавязкаў мэра Томаш Худэчак. Сярод раёнаў, дзе ўзводзяць умацаваньні, парк Стромаўка і востраў Кампа ў гістарычным цэнтры Прагі.

Вада падымаецца ня толькі ў Влтаве, але і ў іншых рэках на тэрыторыі Чэхіі.