Літовец купіў банк у Беларусі

Грамадзянін Літвы за 5 мільёнаў эўра набыў адзін з самых маленькіх камэрцыйных банкаў Беларусі «Эўрабанк».
Як паведамляе агенцтва BNS, швэйцарская кампанія Euro Set Holding, уладальнікам якой зьяўляецца літоўскі прадпрымальнік Андрус Урбонас набыў 99,99% акцый «Эўрабанка».

На сайце «Эўрабанка» у якасьці канчатковага ўладальніка называецца Урбонас.

З дапамогай новага акцыянэра з «Эўрабанка» паспрабуюць зрабіць унівэрсальны банк, які будзе прадаваць розныя банкаўскія прадукты. Таксама плянуецца перанесьці цэнтральны офіс банка ў цэнтар Менска і ператварыць банк у такі, які дзейнічае на тэрыторыі ўсёй краіны.