Сьвет вачыма дзяцей

5-гадовы Рахімджон Акбараў з Душанбэ, Таджыкістан, сфатаграфаваў (па гадзіньнікавай стрэлцы, ад верхняга левага здымка) сваіх сяброў; сваю малодшую сястрычку Назанін, хворую на вятранку; цацкі; мульцікі ў тэлевізіі.

9-гадовая беларуска Каміла сфатаграфавала сваіх улюбёнцаў і вясковы краявід.

9-гадовы Дэміян Чаціч з Сараева, Босьнія, сфоткаў свайго залатога рэтрывэра Бэпа; чарадзейную палачку і акуляры Гары Потэра; вулічнага мастака, якога ён пабачыў у Парыжы; і басьнійскі гурт Dubioza Kolektiv, які рэпэтуе ў таты на працы.

5-гадовы Косьмін з Малдовы даслаў аўтапартрэт і партрэт свайго 2-гадовага браціка Улайку, а таксама тое, што ён пабачыў у акне.

9-гадовы Багдан з Украіны сфатаграфаваў сваіх сябровак Леру і Дашу на дзіцячай пляцоўцы; пясочны малюнак сонца і багоўкі; сябра Даню на драўляым возе; свае ўлюбёныя цацкі лега.

Самрын Хан, 13 гадоў, нарадзілася ў Пакістане і жыве ў Чэхіі. Санрын сфатаграфавала тату на ровары з двума малодшымі братамі; брата Аймала на дзіцячай пляцоўцы; і аднаклясьнікаў падчас школьнай экскурсіі.

Туран Імель, 11 гадоў, сфатаграфаваў сваіх сяброў у кіргіскай вёсцы: 5-гадовую Аліну, якая жыве з бабуляй і даглядае куранятаў зь сябрам; 3-гадовага Атай-Аскара, які любіць глядзець на сьвет празь дзедаў бінокль.

Яніс М'яртанс, 14 гадоў, сфатагравафаў горы Цянь Шань у кіргіскім нацыянальным парку Ала Aрча.

5-гадовы Багдан-Любамір Прытула зь Сімферопалю, Украіна, сфатаграфаваў сваіх сяброў падчас спэктаклю дзіцячага тэатру “Студыя Сьвітанак”, а таксама кветкі ў цэнтры гораду.

Мердан, 11 гадоў, Туркменістан, сфатаграфаваў дзіцячы парк у Ашгабаце; дом з спадарожнікавымі талеркамі; і сяброў, якія купляюць білеты.

4-гадовы Ёнас жыве ў Чэхіі. Ён сфатаграфаваў тату, які сячэ дровы; старэйшага брата зь сябрам, якія дапамагаюць тату; свайго брата Матыяса зь сяброўкай; ручай за хатай дзядзькі Джорджа.