Сёньня ў Лёндане суд афіцыйна прад’явіць затрыманаму на мінулым тыдні мужчыну па імені Майкл Адэбавале абвінавачваньне ў забойстве брытанскага афіцэра Лі Рыгбі і незаконным захоўваньні зброі.
Вялікабрытанію ўзрушыла ня толькі само забойства сярод белага дня, але і тое, як двое саўдзельнікаў яго ажыцьцявілі. Спачатку яны зьбілі Лі Рыгбі аўтамабілем, а затым зарэзалі нажамі накшталт мачэтэ.
Паліцыянты паранілі нападнікаў. Адзін зь іх да гэтага часу знаходзіцца ў шпіталі.