Ужо сёньня 29 траўня: Міжнародны дзень міратворцаў ААН, гадавіна першага ўзыходжаньня на Эвэрэст, дзень нараджэньня Джона Кэнэдзі

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Астана, завяршэньне візыту кіраўніка Беларусі Лукашэнкі ў Казахстан.

Менск, прамая тэлефонная лінія зь міністрам абароны Беларусі Юрыем Жадобіным. Задаць пытаньне міністру можна будзе з 10.00 да 11.00 па тэл. (17) 297-29-20.

Менск, канфэрэнц-заля «Кінг-2» гатэлю Crowne Plaza, Дыскусія «Спрашчэньне візавага рэжыму паміж Беларусьсю і ЭЗ: як разарваць замкнёнае кола?» Мерапрыемства арганізаванае Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) у супрацоўніцтве з грамадзянскай кампаніяй «Бязь візы». Пачатак у 15.00.

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная правядзеньню Дзён Сэрбіі ў Беларусі.Пачатак у 12.30.

Міжнародны дзень міратворцаў ААН

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1453 ― адбылося падзеньне Канстантынопалю, горад быў захоплены войскамі Атаманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі

1953 — першае узыходжаньне на самую высокую гору ў сьвеце — Эверэст — шэрпа Тэрсінга Наргея і новазэляндца Эдмунда Гілары.

1975 — на Беларускім аўтазаводзе пачата вытворчасьць найбуйнейшага ў СССР грузавіка — «БелАЗ-7520».

1992 ― у Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзеныя ў абарот разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі.

2005 — на рэфэрэндуме ў Францыі большасьць прагаласавала супраць Эўрапейскай канстытуцыі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 ― Гілбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст і літаратуразнаўца

1880 ― Освальд Шпэнглер, нямецкі філёзаф, гісторык і культуроляг

1917 ― Джон Фіцджэралд Кенэдзі, 35-ы прэзыдэнт ЗША

1933 ― Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік

1973 — Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода

1977 ― Сьвятлана Зелянкоўская, беларуская акторка

У гэты дзень памерлі:

1565 ― Мікалай Радзівіл «Чорны», дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага

1861 ― Яўхім Лялевель, польскі гісторык, нумізмат, гэральдык, палітычны дзеяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў

1868 ― Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог

1920 ― Фабіян Шантыр, беларускі грамадзка-дзяржаўны дзеяч, публіцыст, пісьменьнік, перакладчык (расстраляны)

1970 ― Абрамчык, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970)

1986 ― Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР

ЦЫТАТА ДНЯ

Тыя, хто робіць мірную рэвалюцыю немагчымай, робяць гвалтоўную рэвалюцыю непазьбежнай.

Джон Кэнэдзі, прэзыдэнт ЗША