Філіпіны: камуністы забілі 7 паліцэйскіх

Улады Філіпін заявілі, што камуністычныя паўстанцы забілі семярых паліцэйскіх, зрабіўшы засаду.
Паўстанцы з Новай народнай арміі ўсталявалі міну, якая выбухнула, калі на яе наехаў аўтамабіль, у якім сядзелі прадстаўнікі элітнага падразьдзяленьня паліцыі.

Выбух адбыўся ў правінцыі Кагаян, што прыкладна ў 400 кілямэтрах на поўнач ад сталіцы краіны, Манілы. Затым паўстанцы адкрылі агонь па паліцыянтам.

З часу пачатку камуністычнага паўстаньня на Філіпінах, якое адбылося больш за 40 гадоў таму, загінулі дзесяткі тысяч чалавек, нагадвае ВВС.