Адзін чалавек загінуў і двое параненыя ў Вільні

Ілюстрацыйнае фота

Адзін чалавек загінуў і двое былі параненыя ў Вільні падчас ралі на прыз мэра літоўскай сталіцы.
Як паведаміла "Эхо Москвы" са спасылкай на літоўскае радыё, на трампліне экіпаж страціў кіраваньне, аўтамабіль вылецеў з трасы і ўрэзаўся ў натоўп.

Загінула глядачка, у шпіталь у цяжкім стане былі дастаўленыя кіроўца і штурман.