Пакістанскі самалёт ў Брытаніі – пад канвоем зьнішчальнікаў

Ілюстрацыйнае фота

Брытанскія мэдыі паведамляюць, што вайсковыя самалёты-зьнішчальнікі суправаджаюць пасажырскі самалёт Пакістанскіх міжнародных авіялініяў, які перанакіравалі з Манчэстэра ў аэрапорт Станстэд непадалёк ад Лёндану.
Як паведамляе агенцтва Ройтэрс, гэты самалёт вылецеў з пакістанскага гораду Лягор і мае на борце 297 пасажыраў. Паводле брытанскай паліцыі падчас палёту адбыўся інцыдэнт, якія цяпер расьсьледуецца. Аднак падрабязнасьці здарэньня пакуль не паведамляюцца.