Тыдзень у фота: 17-24.05.2013

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чон Ын з жонкай наведвае дзіцячы лягер.

Кашмірац выглядае з акна свайго дома ў цэнтры Шрынагару.

Салдаты Афганскай нацыянальнай арміі ў народных строях танчаць падчас выпускной цырымоніі Кабульскага цэнтру вайсковай падрыхтоўкі.

Сырыйскія паўстанцы займаюць пазыцыю ў доме падчас сутычак з урадавымі сіламі ў Алепа.

Чалавек у лодцы праплывае міма дома, збудаванага на скале пасярод ракі Дрыны каля заходнесэрбскага мястэчка Баіна Башта.

Працягваецца пабудова новай мячэці ў падзеленым косаўскім горадзе Мітравіца.

Традыцыйная пякарня ў Гераце, Афганістан.

Качкі ў гатэльным садзе ў Катманду, Нэпал.

25 тысячаў тысячаў юдэяў-ультраартадоксаў з хасыдзкай дынастыі Бэлз гулялі на вясельлі аднаго з прадстаўнікоў дынастыі - Рабі Шалома Рокаха.

Кабульскія дзеці.

На руінах мястэчка Мур у Аклагоме пасьля тарнада.

Штогадовае 22-кілямэтровае праваслаўнае шэсьце каля пасёлку Карабаш ва Ўральскіх гарах.

Кашмірскі хлопчык мые ў рацэ авечку .

Маладажоны ў мужчынскай калёніі ў Данецкай вобласьці. З дазволу адміністрацыі шэсьць вязьняў ажаніліся зь дзяўчатамі са свабоды.

Сын славутага клоўна Юрыя Куклачова Ўладзімір выступае ў Маскоўскім кашэчым тэатры.

Надвячорак на востраве Флорэс у Інданэзіі.

Сартаваньне вугалю на рынку ў Равалпінды, Пакістан.

Францускі матадор Хуан Леаль зазяваўся падчас карыды ў Німе.

Вуліца ў мясцовасьці Дэйр эз-Зор у зоне баявых дзеяньняў у Сырыі.

Зборная Швэцыі пасьля перамогі на чэмпіянаце сьвету ў хакеі ў Стакгольме.

Роні Вуд, Мік Джэгер і Кіт Рычардс у Каліфорніі падчас сусьветнага турнэ "50 & Counting".

Спаборніцтва ў выдзіманьні мукі з кубка праз саломінку падчас сьвяткаваньня дня Сьв. Рыты ў Маніле, Філіпіны.

Удзельнік дэманстрацыі за легалізацыю марыхуаны ў Сант'яга, Чылі, трымае гіганцкі касяк.

Амэрыканская акторка Джэніфэр Лорэнс на Канскім кінафэстывалі.

Лёгкі ветрык у Паўночнай Францыі разносіць алергічны пылок.

Моцны вецер у Нарыне, Кіргізстан, пазрываў дахі.

Азаліі на кірмашы кветак у Чэлсі, Лёндан, падчас сьвяткаваньня 100-годзьдзя Каралеўскага садовага таварыства.