Генсек Рады Эўропы спадзяецца, што Беларусь стане членам РЭ

Генэральны сакратар Рады Эўропы Торб’ёрн Ягланд спадзяецца, што Беларусь неўзабаве далучыцца да Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека.
На прэсавай канфэрэнцыі ў цэнтральным офісе «Інтэрфаксу» у сераду, 22 траўня, Ягланд сказаў, цяпер ідзе працэс далучэньня Эўразьвязу да Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека, і калі гэтая міжнародная структура затым далучацца да Хартыі Эўрапейскага суду па правах чалавека, то практычна ўсе краіны Эўропы, апрача Беларусі, будуць ахопленыя ў прынцыпамі Рады Эўропы.

Але, сказаў Ягланд, «я спадзяюся, што і Беларусь таксама стане сябрам Рады Эўропы». Ягланд спадзяецца, што ратыфікуе Эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека.

Таксама сёньня Ягланд выступіў пашыраным пасяджэньні Камітэту расейскай Дзярждумы па міжнародных справах. Там ён, у прыватнасьці, сказаў:

«Перамогай для ўсёй Эўропы зьяўляецца наяўнасьць канвэнцыі, наяўнасьць сыстэм абароны правоў чалавека, якая распаўсюджваецца на 47 краін і, я спадзяюся, будзе распаўсюджвацца ў будучыні і на Беларусь».

Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Асноўным перашкодай для ўваходжаньня зьяўляецца наяўнасьць у краіне сьмяротнага пакараньня. У 1993 годзе беларускі парлямэнт атрымаў статус спэцыяльнага запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), але ўжо ў 1996-м быў пазбаўлены гэтага статусу пасьля рэфэрэндуму, які ўзаконіў сьмяротнае пакараньне.

У чэрвені 2009 году ПАРЭ прыняла рэзалюцыю аб вяртаньні Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага пры ўмове адмены сьмяротнага пакараньня ці ўвядзеньня мараторыю на яго. Аднак ужо ў наступным годзе ў Беларусі адбыліся новыя пакараньні, пасьля чаго ПАРЭ афіцыйна рэкамэндавала сваім членам не наведваць краіну.

Пасьля расстрэлу ў 2012 годзе Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у тэракце ў мінскім мэтро, Турб’ёрн Ягланд заявіў: «Наяўнасьць у Беларусі сьмяротнага пакараньня не дазваляе ёй мець які-небудзь статус у рамках Рады Эўропы».

Паводле агенцтваў «Интерфакс-запад» і БелаПАН.