Гісторык забіў сябе ў саборы парыскае Божае маці

Cабор парыскае Божае маці

Вядомы францускі гісторык і эсэіст ультраправых поглядаў зьдзейсьніў самагубства ў парыскім саборы Нотр-Дам.
78-гадовы Дамінік Вэнэр стрэліў з пісталета сабе ў рот перад галоўным алтаром.

Шматлікія наведнікі сабора былі неадкладна эвакуяваныя.

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі, за бясьпекай у саборы Нотр-Дам звычайна сочаць ня надта строга, таму пранесьці зброю ў сумцы для самагубцы ня склала праблемы.

У свой час Вэнэр быў членам «Сакрэтнай ўзброенай арганізацыі» – групоўкі нацыяналістычнага толку, якая дзейнічала ў Францыі ў часы Алжырскай вайны ў 1950-60 гады і нават спрабавала зрабіць замах на прэзыдэнта дэ Голя.

Францускі навінавы партал Europe 1 паведамляе, што побач зь целам самагубцы паліцыя знайшла ліст, зьмест якога не раскрываецца.

У аўторак у блогу Дамініка Вэнэра зьявіўся запіс, які асуджае прыняцьце ў Францыі закону аб аднаполых шлюбах, падпісанага прэзыдэнтам Франсуа Аляндам ў мінулую суботу.

Лідэр ультраправай францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн павітала самагубства Вэнэра, назваўшы яго палітычным жэстам.