Прэзыдэнт Бірмы памілаваў 20 палітвязьняў

Барак Абама і Тэйн Сэйн, архіўнае фота

Прэзыдэнт Бірмы Тэйн Сэйн памілаваў больш за 20 палітычных зьняволеных напярэдадні свайго візыту ў Вашынгтон.
Кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта адмаўляе, што палітвязьні выкарыстоўваюцца як пешкі ў палітычнай гульні. Ён адзначыў, што памілаваньне паказвае на сур’ёзнасьць намераў прэзыдэнта ўключыць усе палітычныя сілы ў працэс рэформаў.

Тэйн Сэйн павінен сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамай 20 траўня.

Гэта першы візыт лідэра Бірмы ў Вашынгтон больш чым за 50 гадоў, перадае ВВС.

Вашынгтон аслабіў рэжым санкцый, накладзеных на Бірму, пасьля таго як прэзыдэнт Тэйн Сэйн пачаў працэс рэформаў у краіне.