The New York Times: Расея паставіла ў Сырыю ракеты

Расея адправіла ў Сырыю партыю супрацькарабельных ракет «Яхант», піша газэта The New York Times са спасылкай на неназваных амэрыканскіх чыноўнікаў.
«Па словах чыноўнікаў з ЗША, Расія накіравала супрацькарабельныя ракеты ў Сырыю. Гэта рашэньне наглядна паказвае, наколькі актыўна Масква падтрымлівае рэжым на чале з Башарам Асадам», — гаворыцца ў артыкуле.

Па дадзеных газеты, у Сырыю былі накіраваныя ракеты «карунд» з ўдасканаленай сыстэмай навядзеньня. Такія ракеты, на думку амэрыканскіх экспэртаў, дазволяць Дамаску больш эфэктыўна процістаяць Ваенна-марскім сілам заходніх краінаў у выпадку, калі, да прыкладу, яны паспрабуюць ўсталяваць марское эмбарга.

Газэта тлумачыць, што атрымала інфармацыю пра ракеты ад чыноўнікаў, якія маюць доступ да сакрэтных дакладаў выведкі ЗША.