Пілэй: Сырыйскі паўстанец зьдзейсьніў злачынства

Кадар скандальнага відэа

ААН асудзіла відэакадры, якія зьявіліся ў Інтэрнэце, на якіх сырыйскі баявік зь ліку паўстанцкіх фармаваньняў, надкусвае сэрца забітага салдата. Чалавек у кадры ідэнтыфікаваны як Абу Сакары, член узброенай апазыцыі.
Дакладнасьць відэаздымкі ня можа быць праверана паводле незалежных крыніцаў. Кіраўнік ведамства ААН у справе правоў чалавека Наві Пілэй выступіла з заявай, у якой назвала дзеяньні Абу Сакара «вайсковым злачынствам».

Пілэй заклікала сырыйскую ўзброеную апазыцыю правесьці расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту, а таксама іншых магчымых парушэньняў паўстанцамі правілаў вядзеньня баявых дзеяньняў, у тым ліку катаваньні і забойствы захопленых людзей.

Прадстаўнікі сырыйскай апазыцыі таксама асудзілі факты, паказаныя на відэароліку, запэўніўшы, што злачынец будзе прыцягнуты да адказнасьці.