Дацкае тэлебачаньне зьняло фільм пра беларускі супраціў

Дацкі тэлеканал DR зьняў дакумэнтальны фільм пра змаганьне за дэмакратыю ў «апошняй дыктатуры Эўропы».
«У Беларусі вас пасадзяць у турму, калі вы пратэстуеце супраць рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі. Мы здымалі дзеяньні маладога актывіста і яго сям’і. Яго не запалохаць, сярод іншага ён выкарыстоўвае ў сваіх дзеяньнях цацкі, каб зрабіць сьвет больш дасьведчаным аб сыстэме, званай "апошняй дыктатурай Эўропы»,— зазначаецца ў анатацыі да фільма.

Гэтым маладым галоўным героем фільма зьяўляецца актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў. У фільме журналісты таксама даюць слова жонцы палітвязьня Міколы Статкевіча Марыне Адамовіч, іншым актывістам апазыцыйнага супраціву.

Паглядзець фільм можна тут