Ужо сёньня 15 траўня: Прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Міжнародны дзень сем’яў

Міжнародны дзень адмоўнікаў ад вайсковай службы па перакананьнях сумленьня

Пачатак візыту ў Беларусь урадавай дэлегацыі Віетнаму на чале з прэм’ер-міністрам Нгуенам Тан Зунгам. .

Менск, У кнігарні «логвінаЎ» — прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Зкімбы-зымбы». Пачатак у 17.00. (пр. Незалежнасьці, 37А).



Менск, у Грамадзкім доме прэсы адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Актуальныя пытаньні працоўнай міграцыі ў Беларусі. Бясьпечны выезд за мяжу». Пачатак у 11.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».

1948 — Пяць арабскіх дзяржаў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.

1950 — У Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй

1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.

1971 — У Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка і музэй імя Францыска Скарыны.

1979 — У Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 г.).

1993 — У Гомелі створаны Музэй-лябараторыя Францыска Скарыны.



1997 — Аляксандар Лукашэнка быў абраны старшынём Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Беларусі.


У гэты дзень нарадзіліся:

1845 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сыбіру

1859 — П’ер Кюры, францускі фізык

1882 — Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург

1909 — Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца

1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец

1975 — Алесь Міхалевіч, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году


У гэты дзень памерлі:

1762 — Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат

1935 — Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

Чорны квадрат Казіміра Малевіча



ЦЫТАТА ДНЯ

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыць! — бо я мужык!

Янка Купала. Зь вершу «Мужык».