Перастрэлка ў Новым Арлеане

У выніку перастрэлкі падчас параду ў гонар Дня маці ў амэрыканскім Новым Арлеане пацярпелі 12 чалавек.
Сярод пацярпелых 10-гадовае дзіця, перадае BBC.

Прычыны таго, што адбылося, пакуль застаюцца нявысьветленымі.

Як адзначаецца, у сувязі з перастрэлкай паліцыя шукае трох чалавек.

Папярэдні інцыдэнт са стральбой падчас масавага мерапрыемства адбыўся ў Новым Арлеане ў лютым гэтага года падчас штогадовага карнавалу «Мардзі-Гра». Тады ў перастрэлцы пацярпелі чатыры чалавекі.