На Міжнароднай касьмічнай станцыі ліквідуюць уцечку аміяку. Жывая відэатрансьляцыя

​​На Міжнароднай касьмічнай станцыі зафіксавалі ўцечку аміяку, які можа пагражаць сыстэме энэргазабесьпячэньня.
Па дадзеных экіпажу, аміяк выходзіць з сыстэмы астуджэньня сонечных батарэяў, якія выкарыстоўваюць для забесьпячэньня станцыі электраэнэргіяй.

Аднак, па дадзеных NASA, пагрозы экіпажу няма.

Нацыянальная касьмічная адміністрацыя ЗША вядзе прамую трансьляцыю таго, як астранаўты Крыстафэр Кэсыдзі і Томас Мішбэрн ліквідуюць ўцечку аміяку.

Цяпер на МКС працуе экіпаж з 6 чалавек.