Пасьля шасьці гадзін, праведзеных у рэйсавым самалёце, якія вам давялося прасядзець на крэсьле шырынёю 45 сантымэтраў, вы пакідаеце самалёт наогул з нягнуткімі ацёклымі нагамі і адранцьвелай сьпінай.
Як зрабіць доўгія паветраныя падарожжы больш passenger friendly?
Амэрыканскія адмыслоўцы ў пытаньнях фізычных практыкаваньняў, вядомых пад назвай ёгі, раяць падчас доўгага рэйсу самалётам рабіць некаторыя стандартныя практыкаваньні ёгі або звычайныя павароты, каб палепшыць сабе самаадчуваньне.
«Такія практыкаваньні наогул паляпшаюць кровазварот і лімфазварот у арганізьме. Такія вадкасьці як вада і лімфа падчас палёту наогул сьцякаюць у ніжэйшыя часткі цела, прыносячы пасажырам адчуваньне непаваротлівасьці і грузнасьці» — кажа 50-гадовая Сындзі Лі, якая прапагандуе фізычныя практыкаваньні падчас доўгіх пералётаў.
Час ад часу варта рабіць павароты целам управа (паклаўшы левую руку на правае калена) і ўлева (паклаўшы правую руку на левае калена).
Калі дазваляюць на гэта вашы фізычныя магчымасьці, пастарайцеся памясьціць костку левай нагі на калені правай (а потым наадварот). «Гэта расслабіць вашы бёдры і сапраўды добра расьцягне мышцы вашых сьцёгнаў і ягадзіцаў» — тлумачыць спадарыня Лі.
Седзячы або стоячы ў праходзе паміж сядзеньнямі, вы можаце зрабіць і такое практыкаваньне: абдыміце сябе абедзьвюма рукамі, спрабуючы кончыкамі пальцаў дасягнуць сваіх лапатак. Адначасова можна расьцягнуць мышцы шыі, спрабуючы дастаць левым вухам правага пляча (і наадварот).
У праходзе паміж сядзеньнямі або ў калідорчыку каля туалету можна паспрабаваць прыняць «пазыцыю дрэва» — памясьціць падэшву левай ступні на ўнутраную частку правага сьцягна (і наадварот), адначасова падымаючы складзеныя рукі да ўзроўню грудзей або і галавы.
Тут пожна пашукаць карцінкі з практыкаваньнямі.