Сурвіла атрымала ўзнагароду ад Лізаветы II

Сэнатарка Райнэл Андрэйчук ды Івонка Сурвіла

Івонка Сурвіла, прэзыдэнт Рады БНР, атрымала Мэдаль Брыльянтавага юбілею Каралевы Лізаветы II на невялікай цырымоніі ў Канадзкім парлямэнце.
«Я маю гонар прадставіць гэтую адзнаку камусьці, хто зрабіў так шмат, каб пасеяць насеньне дэмакратыі ў Беларусі, — сказала сэнатарка Райнэл Андрэйчук на цырымоніі ўганараваньня. — Дэмакратыя ня прыйдзе заўтра ў Беларусь, але яна прыйдзе, і ўнёсак спадарыні Сурвілы вельмі важны ў гэтым працэсе».

Мэдаль Брыльянтавага юбілею Каралевы Лізаветы II — дзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ў 2012 годзе з нагоды сьвяткаваньня 60-годзьдзя узыходу на трон каралевы Лізаветы II.

Мэдаль Брыльянтавага юбілею Каралевы Лізаветы II