У Баранавічах будуць судзіць Анжэлу Камбалаву

Анжэла Камбалава

Кіраўніца баранавіцкай арганізацыі АГП Анжэла Камбалава правяла ноч у пастарунку за пікет у памяць пра Юрыя Захаранку.
Пікет актывістка ладзіла 7 траўня а 18-й гадзіне каля гандлевага дома «Вясёлка» на вуліцы Савецкай. Спадарыня стаяла з вялікім плякатам з выявай зьніклага 14 гадоў таму былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.

Праз 30 хвілінаў пікетаваньня да Анжэлы Камбалавай падыйшлі міліцыянты, перапісалі яе пашпартныя дадзеныя, пагаварылі зь ёй пра сэнс акцыі і адпусьцілі. Але праз некалькі хвілін яе дагналі і завезьлі ў пастарунак міліцыі.